ФОТА: Актывісты ўзьнялі сьцягі ЗША каля Ратушы ў Менску

Каля менскай ратушы Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка зладзілі акцыю, прысьвечаную Дню незалежнасьці ЗША. Фота Радыё Свабода

Напярэдадні яны заклікалі ў сацсетках прыйсьці да ратушы з амэрыканскімі сьцяжкамі і выказаць сваю пашану цудоўнай краіне і сябрам, якія жывуць там.

Сярод дзесяці ўдзельнікаў акцыі быў лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, мастак Аляксей Марачкін. За акцыяй назіралі 9 чалавек у цывільным, двое вялі апэратыўныя відэаздымкі, паведамляе «Наша ніва».

Зьміцер Дашкевіч

Аляксей Талстыка, Аляксей Марачкін, Галіна Сіўчык

На патэфоне ўключылі музыку Луі Армстранга

Аляксей Талстыка

Падпісны ліст

У прамовах удзельнікі акцыі падзякавалі ЗША за дапамогу па лэнд-лізе падчас другой усясьветнай вайны і заявілі, што ў адрозьненьне ад савецкіх уладаў амэрыканцы ніколі не бамбілі Беларусь.

Алесь Таўстыка заявіў, што бярэ ўдзел у выбарах і ў Дзень незалежнасьці ЗША атрымаў пасьведчаньні сяброў сваёй ініцыятыўнай групы па Купалаўскай акрузе № 95.

«Сягоньня. Урачыста! Пад гукі гімну ЗША. Я, разам зь сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы, пачну зьбіраць подпісы за вылучэньне сябе кандыдатам у дэпутаты Нацыянальнага сходу!» — напісаў у фэйсбуку Алесь Таўстыка.

За акцыяй сачылі людзі ў цывільным

Уладзімір Падгол раздае амэрыканскія сьцяжкі

Збор подпісаў за Ірыну Дарафееву:

Збор подпісаў за Ірыну Дарафееву