Пілігрымаў у ваколіцах Будслава вітаюць, частуюць (фота)

Пілігрымы з розных гарадоў Беларусі падыходзяць да Будслава, дзе 2 ліпеня адбудзецца штогадовы Будслаўскі фэст.

Па дарозе мясцовыя жыхары частуюць пілігрымаў і просяць за іх памаліцца. Апошні прыпынак перад Будславам — вёска Даўгінава.