ЛДПР ідзе на расейскія выбары зь лёзунгам «Вярнуць межы СССР»

Лідэр ЛПДР Уладзімір Жырыноўскі, выступаючы на зьезьдзе партыі ў Маскве, абвясьціў лёзунгі, зь якімі партыя пойдзе на выбары ў Дзярждуму. Сярод іх: «Хопіць прыніжаць рускіх», «Вярнуць межы СССР», а таксама «Уставай, вялікая Расея».

Такія лёзунгі Жырыноўскі патлумачыў тым, што мільёны рускіх, на яго думку, былі «выгнаныя» зь Сярэдняй Азіі, Каўказу, Украіны і Прыбалтыкі. Лідэр ЛДПР заявіў таксама, што тэрыторыю Расеі нельга дзяліць па нацыянальным прынцыпе. Галоўным прынцыпам уладкаваньня краіны, як ён лічыць, павінен быць тэрытарыяльны.

Зьезд ЛДПР сёньня вылучыў сьпіс кандыдатаў у дэпутаты Дзярждумы, які ўзначаліў Жырыноўскі.

Выбары ў Дзярждуму Расеі пройдуць 18 верасьня.