Беларусы Чэхіі адсьвяткавалі Купальле ФОТА

Фота Яўгенія Прадэль

25 чэрвеня Беларусы Чэхіі сьвяткавалі Купальле каля аднаго з вадаёмаў Прагі. Удзельнічалі каля 70 чалавек, далучыліся таксама мясцовыя расейцы, украінцы, чэхі ды італьянцы.

Ладзілі вогнішча, сьпявалі народныя купальскія песьні, танчылі.

Асаблівай забавай для дзяцей сталі гульні: гулялі у «Цяцерку», «Яваровых людзей», «Шуляка». Для дарослых арганізатары прыгатавалі крупнік і верашчаку.

Можна было набыць беларускае адзеньне і атрыбутыку

Купальскія гульні

Яугенія Прадэль