Дзяржаўны бацька

Рычард Рэдгрэйв, «Выгнаньнік» (1851)

ЗАГС. Чакаю даведку пра бацькаў сыход у іншы сьвет. У мажной дагледжанай кабеце пазнаю аднаклясьніцу.

Яна сарамяжліва пераказвае дзіваватую гісторыю: дачка нарадзіла дзіцятка не ў замужжы. У графе «бацька» папрасіла не пазначаць нікога. Чыноўнікі ўсё-ткі дапыталіся імя ды імя па бацьку адмаўленца ад сына. І ў пасьведчаньні бацьку спраўна запісалі — пад спадчынным прозьвішчам маладой маці. Так у дакумэнце гладзенька паўстала нібыта поўная сям’я — усе з адным прозьвішчам.

— Ён хлопчыка не прызнаў за свайго. А яму прысвоілі наша прозьвішча. Нікога нават не папыталіся, — абураецца знаёмка.

І дадае разгублена: «У нашай краіне бязбацькавічаў не бывае. Дзяржава бацьку вызначае».

Антаніна Хатэнка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org