Суд скасаваў штраф Кастусёву за Дзень Волі. Справу адправілі на перагляд

Рыгор Кастусёў

У Менскім гарадзкім судзе адбылося пасяджэньне, на якім намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў абскарджваў рашэньне суду Савецкага раёну Менску, які пакараў яго штрафам у 30 базавых велічынь. Кастусёва судзілі пасьля Дня Волі 25 сакавіка паводле артыкулу 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Сёньня ж судзьдзя Валеры Камісараў з увагі на памылкі, дапушчаныя ў пратаколах і падчас судовага пасяджаньня ў судзе Савецкага раёну, вырашыў скасаваць рашэньне пра штраф і накіраваць справу на перагляд іншаму судзьдзю.

Паўторны разгляд справы павінен адбыцца не пазьней як праз два месяцы.