Быкаў на Свабодзе

Your browser doesn’t support HTML5

22 чэрвеня – дзень памяці Васіля Быкава. Выбітны пісьменьнік пайшоў з жыцьця ў гэты дзень у 2003 годзе ў шпіталі ў Бараўлянах пад Менскам пасьля цяжкай хваробы. Цягам многіх гадоў Васіль Быкаў удзельнічаў у перадачах Свабоды, у інтэрвію і круглых сталах Сёньня Сяргей Навумчык прапануе вашай увазе найбольш памятныя выказваньні Васіля Быкава, якія гучалі на хваялях Свабоды ў розныя гады.