Быкаў: адно з апошніх інтэрвію на Свабодзе

Your browser doesn’t support HTML5

У чэрвені Радыё Свабода вяртае з архіву найлепшыя перадачы з удзелам Васіля Быкава. Згадваючы яго дзень народзінаў 19 чэрвеня 1924 і смерці 22 чэрвеня 2003 –га году. Адна зь гутарак была запісаная ў верасьні 2001 году, калі Васіль Быкаў, які ў той час жыў ў Нямеччыне, прыляцеў у Прагу на сустрэчу з прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гаўлам. Нягледзячы на змены ў графіку кіраўніка чэскай дзяржавы , унесеныя пасьля тэракту 11 верасня у ЗША, – сустрэча ўсё ж адбылася. Пасьля гутаркі Васіль Быкаў прыехаў у штаб-кватэру Радыё Свабода, дзе зь ім гутарылі Аляксандар Лукашук і Сяргей Навумчык.