У Крупках затрыманы Анатоль Лябедзька і ягоныя паплечнікі

Анатоль Лябедзька (справа, архіўнае фота).

У Крупках за раздачу інфармацыйных матэрыялаў затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывіст Дзяніс Красочка і фатограф Генадзь Верацінскі.

Пра гэта паведаміла Свабодзе прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна. Паводле яе слоў, затрыманьне адбывалася «брутальна».

Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў РУУС Крупскага раёну. На сябраў АГП хочуць скласьці адміністрацыйныя пратаколы за раздачу інфармацыйных матэрыялаў, хаця, паводле слоў Красулінай, затрымалі іх не падчас раздачы матэрыялаў, а пасьля наведваньня мясцовай адміністрацыі. Лябедзька перадаваў у райвыканкам прапановы аб правядзеньні круглага стала «аб стварэньні новых працоўных месцаў».