За напад на Валянціну Быкаву заведзеная крымінальная справа

Валянціна Быкава

Па факце нападу на Валянціну Быкаву, сястру народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава, заведзеная справа за прычыненьне менш цяжкага цялеснага пашкоджаньня (ч. 1 арт. 149 КК).

Пра паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці.

Адпрацоўваюцца розныя вэрсіі таго, што адбылося, правяраецца кола асоб, якія могуць быць датычныя да злачынства.

89-гадовая жанчына ў шпіталі, яна пры памяці. Злачынства было ўчынена 27 траўня. Зламаная рука і некалькі рабрынаў.