Працэсія каталікоў на сьвята Божага Цела ў Горадні. ФОТА

У Горадні прайшла працэсія Божага цела. У ёй узялі ўдзел тысячы вернікаў, якія прайшлі шляхам ад Фарнага касьцёла да Брыгіцкага, Бернадынскага і праз Нёман да Францысканскага.

Традыцыя працэсіі Божага цела была адноўленая каталіцкім касьцёлам у Горадні 25 гадоў таму з утварэньнем Гарадзенскай дыяцэзіі. Гэтымі днямі ў Горадні ўпершыню ў Беларусі адбыўся Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Рэлігійны форум у гонар Божай Міласэрнасьці быў прысьвечаны 25-годзьдзю заснаваньня Гарадзенскай дыяцэзіі.