The New York Times: на корпусе самалёта EgyptAir быў надпіс з пагрозамі

Рэактыўны самалёт EgyptAir, які абрынуўся ў Міжземнае мора ў чацьвер, быў ужо аб’ектам палітычных вандалаў, якія напісалі на арабскай мове на яго корпусе: «Мы саб’ем гэты самалёт.»

The New York Times паведамляе са спасылкай на службу бясьпекі EgyptAir, что пагрозьлівыя надпісы на корпусе, якія зьявіліся каля двух гадоў таму, былі справай рук работнікаў грамадзянскай авіяцыі ў аэрапорце Каіра. Граючы на фанэтычным падабенстве паміж двума апошнімі літарамі ў рэгістрацыйным кодзе самалёта SU-GCC і прозьвішчы прэзыдэнта Эгіпту, Ас-Сісі, работнікі аэрапорту таксама расьпісалі корпус надпісамі «здраднік» і «забойца». Аднак службы бясьпекі авіякампаніі EgyptAir зьвязалі пагрозьлівае графіці з тагачаснай унутранай палітычнай сытуацыяй у Эгіпце, калі прэзыдэнт Мурсі быў адхілены ад улады, а не з пагрозай тэракту.

Самалёт А320 авіякампаніі EgyptAir, які выконваў рэйс з Парыжу ў Каір, у ноч на 19 мая зваліўся ў Міжземнае мора. На борце самалёта знаходзіліся 66 чалавек, у тым ліку 56 пасажыраў. Сярод іх былі 30 грамадзян Эгіпту, 15 грамадзян Францыі і прадстаўнікі яшчэ 11 дзяржаў.

Прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах Ас-Сісі абвясьціў, што да меркаванага месца крушэньня самалёта А320 авіякампаніі EgyptAir ў Міжземным моры адпраўлены падводны човен, які зоймецца пошукамі «чорных скрыняў» ляйнэра. Гэты падводны човен можа апускацца на глыбіню да трох кілямэтраў.