У страўса, выратаванага з-пад Данецкага аэрапорту, нарадзіліся птушаняты ВІДЭА

Страус

У страўса Кабула, прывезенага з-пад Данецкага аэрапорту, на сьвет зьявілася трое страўсянятаў.

Папаўненьню ў сям’і страўсаў радавалася і Марыя Банякіўская, маці загінулага байца Валерыя Банякіўскага. Яе сын знайшоў і даглядаў птушку ў зоне баявых дзеяньняў пад Данецкім аэрапортам. «Кабул» — быў пазыўны Валерыя, такое ж імя атрымаў і страўс.

Пад новы год сяброўка Кабула адклала яйкі, 52 дні бацька самастойна іх праседжваў. Цяпер, дзеці ўжо бегаюць па вальеры, Кабул іх ахоўвае. Самку адсадзілі за асобную агароджу, пакуль птушаняты падрастуць.