Вызваленьне Надзеі Саўчанкі: як зьяўляюцца лідэры?

Your browser doesn’t support HTML5

Выйграюць ці прайграюць аўтарытарныя ўладары, вызваляючы такіх як Саўчанка, Ісмаілава, Статкевіч? Як ставяцца да Надзеі Саўчанкі ўкраінцы і беларусы? Якія яе палітычныя пэрспэктывы? Як былыя палітычныя вязьні робяцца палітычнымі лідэрамі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць рэдактар інтэрнэт-выданьня «Наше мнение» Валерыя Касьцюгова, ўкраінскі журналіст Юры Сьвірко і грамадзкі актывіст, арганізатар беларускай праграмы гуманітарнай дапамогі Ўкраіне Андрэй Стрыжак. Вядзе перадачу Юры Дракахруст