У Празе «Начным ваўкам» зладзілі «калідор ганьбы»

Прадстаўнікі расейскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі» ў рамках свайго мотапрабегу «Дарогамі Перамогі» дабраліся да Прагі. Тут актывісты сустракалі іх, зладзіўшы жывы «калідор ганьбы».

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён апублікаваў відэа гэтай сустрэчы. На праскай вуліцы актывісты зь сьцягамі Ўкраіны, ЗША, Эўразьвязу і NATO скандавалі «Ганьба!», «Гэць!» у бок калёны матацыклістаў. Нехта выкрыкваў «Далоў акупантаў!», «Чамадан! Вакзал! Расея!».

Байкеры ў адказ сыгналілі і ехалі далей.

Прабег расейскіх байкераў з клюбу «Начныя ваўкі» па маршруце Масква — Бэрлін праходзіць штогод. Гэтай акцыяй, як сьцьвярджаюць байкеры, яны імкнуцца адзначыць сьвята «перамогі над нацызмам».

Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў па мянушцы «Хірург» — сябар расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна.

Залдастанаў уваходзіць у пералік асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЗША і Канады, уведзеныя з-за расейскай анэксіі ўкраінскага Крыма.