Вёска Будзенічы Старадароскі район.

Your browser doesn’t support HTML5

У вёску Будзенічы мяне паклікаў мой таварыш, старадарожскі гісторык Віталь Юрэвіч. Як можна не паехаць у адну з самых старажытных вёсак у раёне? Ды яшчэ, калі ў адной з жыхарак вяскоўцы за сьвяточным сталом? Каб яшчэ раз узгадаць усіх хто памёр, усіх, хто загінуў ды усіх, хто выехаў. Ідучы з Віталём па бязьлюднай вуліцы некалі вялікай вёскі, цяжка паверыць, што яшчэ пасьля вайны тут жыло паўтысячы чалавек.