Апазыцыю ў Палату прадстаўнікоў, даляр супраць рубля,Ці здолее КДБ абараніць дзяржаўную бясьпеку?
Your browser doesn’t support HTML5
Ці прапусьцяць ўлады апазыцыю ў Палату прадстаўнікоў?
Хоць Палата прадстаўнікоў - не сапраўдны парлямэнт, яе паўнамоцтвы значна меншыя, чым калісьці ў Вярхоўнага Савету першай паловы 1990-х гадоў. І зьяўленьне там апазыцыі нічога б не памяняла ва ўладных раскладах. Але, нягледзячы на гэта парлямэнт - гэта вельмі заўважная трыбуна. Голас дэпутата загучаў бы значна мацней, чым голас звычайнага апазыцыянэра. Апазыцыйныя дэпутаты апынуліся б у цэнтры усіх мэдыйных плыняў, зь імі б увесь час размаўлялі лі б эўрапейскія дэлегацыі і інш.
Чаму беларусы больш ня вераць “драўлянаму” рублю?
Фінансавы аналітык Уладзімер Тарасаў, які лічыцца адным з самых аўтарытэтных спэцыялістаў у сваёй галіне, учора напісаў, што на тэрміновых рублёвых дэпазытах жыхары Беларусі цяпер трымаюць у даляравым эквіваленце толькі каля 1,3 мільярда USD, тады як у замежнай валюце на аналягічных укладах разьмешчана 7,5 мільярда USD. Экспэрт робіць наступную выснову – “суадносіны гэтых двух велічынь наглядна ілюструюць ступень недаверу насельніцтва да фінансавай палітыкі кіраўніцтва краіны”.
Ці здолее КДБ абараніць дзяржаўную бясьпеку Беларусі?
У апошні час у незалежнай прэсе (у прыватнасьці, у «Нашай Ніве» зьявілася інфармацыя пра тое, што так званыя ваенна-патрыятычныя клюбы ў розных рэгіёнах Беларусі накіроўвалі школьнікаў на вайскова-спартовыя зборы ў Расею, дзе зь імі праводзілі трэніроўкі нэанацысты і ўдзельнікі баявых дзеяньняў ў Данбасе на баку так званых ДНР і ЛНР. Гэтая практыка ажыцьцяўляецца пры патранажы асобных сьвятароў Расейскай праваслаўнай царквы.
Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык