Як беларусы па сьвеце вандруюць? частка 2

Your browser doesn’t support HTML5

Беларусы - людзі цікаўныя. Прага зьведваць сьвет, вандраваць, глядзець, асэнсоўваць, як людзі жывуць у далёкіх "палестынах", і дзяліцца сваімі ўражаньнямі зь іншымі - характарыстыка ці не генэтычнага ўзроўню. Ва ўсялякім разе, ужо з 15-га стагодзьдзя беларусы пачалі падарожнічаць. Працяг размовы пра беларусаў як нацыю турыстаў з сучасным падарожнікам, гісторыкам мастацтва, выкладчыкам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Сяргеем Харэўскім. Вядучы Вячаслаў Ракіцкі.