“Ад сацыялізму Лукашэнка пакінуў толькі чырвона-зялёны сьцяг, помнікі Леніну ды назвы вуліц...”

Your browser doesn’t support HTML5

Галоўнай тэмай у пошце Свабоды на працягу апошніх месяцаў застаюцца эканамічныя выклікі, зь якімі давялося сутыкнуцца беларускай дзяржаве ў выніку сваёй аднабаковай арыентацыі на расейскі рынак і расейскую палітыку. Тая частка нашай аўдыторыі, якая памятае савецкія рэаліі і пэрыяд гарбачоўскай перабудовы, міжволі праводзіць гістарычныя аналёгіі і паралелі, параўноўвае тагачаснае жыцьцё зь цяперашнім.