Высокі НАТАўскі генэрал занепакоены расейскай пагрозай

Філіп Брыдлаў

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі НАТО генэрал Філіп Брыдлаў заклікаў надаваць больш пільную ўвагу Расеі і павялічыць лік спадарожнікаў выведкі ў сувязі з ростам расейскай пагрозы.

У інтэрвію амэрыканскай газэце «The Wall Street Journal» ён выказаў шкадаваньне тым, што ЗША маюць недастаткова сродкаў вядзеньня выведкі, арыентаваных на пагрозы з боку Расеі. Таму варта засяродзіць свае тэхнічныя магчымасьці на ўсё большай ваеннай моцы Масквы, заявіў амэрыканскі генэрал.

Сёлета Брыдлаў пакідае сваю пасаду камандуючага Аб’яднанымі сіламі НАТО.