У менскім «Прэзыдэнт-гатэлі» адкрылася міжнародная канфэрэнцыя «Прафэсійнае навучаньне судзьдзяў і пракурораў. Падыход Рады Эўропы», якую праводзіць Пракуратура Беларусі разам з Радай Эўропы.
Сярод іншых у канфэрэнцыі бяруць удзел генпракурор Беларусі Аляксандар Канюк і яшчэ каля 50 беларускіх судзьдзяў і пракурораў. Прадстаўнік Рады Эўропы Філіп Буайя сказаў на пытаньне Свабоды, што ня ведае пра факты цяперашніх судоў над апазыцыянэрамі, «але яму будзе цікава пра гэта даведацца».
«Мы тут каб наблізіць Беларусь да прававых стандартаў Рады Эўропы», сказаў Філіп Буайя.
Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк, адказваючы на пытаньне Свабоды, чаму пракуратура не рэагуе на факты ілжэсьведчаньняў міліцыянтаў падчас судоў над грамадзкімі актывістамі, пагадзіўся, што за такія парушэньні вінаватыя мусяць адказаць паводле закону, але не паведаміў пра пэўныя дзеяньні з боку пракуратуры.
Генпракурор Канюк пра ілжэсьведкаў-міліцыянтаў. Чаму не рэагуе пракуратура?-Так, трэба караць па закону. pic.twitter.com/z0se172nfm
— Радыё Свабода (@svaboda) April 28, 2016
Філіп Буайя з Савету Эўропы пра суды над беларускімі апазыцыянэрамі: Ня ведаю фактаў. Будзе цікава. pic.twitter.com/rw2TfOpzIw
— Радыё Свабода (@svaboda) April 28, 2016