Абама і Мэркель: толькі захаваньне Менскіх пагадненьняў дасьць магчымасьць зьняць санкцыі

Барак Абама і Ангела Мэркель падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Гановэры 24 красавіка 2015 году.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель на сустрэчы ў Гановэры адзначылі, што перамір’е на ўсходзе Ўкраіны па-ранейшаму парушаецца.

Мэркель заявіла пра неабходнасьць дамагацца хутчэйшага выкананьня Менскіх пагадненьняў.

Прэзыдэнт ЗША адзначыў важную ролю ўзаемадзеяньня ЗША, Нямеччыны і Францыі ў адстойваньні правоў дзяржаў на сувэрэнітэт і непарушнасьць іх межаў.

Абама і Мэркель падкрэсьлілі, што санкцыі супраць Расеі могуць быць адмененыя толькі пасьля выкананьня Масквой узятых ёю на сябе абавязаньняў паводле Менскіх пагадненьняў.

На сумеснай прэс-канфэрэнцыю ў Гановэ была падкрэсьлена важнасьць партнэрства ЗША і Нямеччыны ў вырашэньні праблемы мігрантаў і ўцекачоў. Паводле словаў Мэркель, праблема міграцыі ў значнай меры — сьледства ўзброенага канфлікту ў Сырыі і вырашаць яе неабходна з прыцягненьнем удзельнікаў Жэнэўскіх мірных перамоў па Сырыі.

Абодва палітыка адзначылі, што перамір’е на ўсходзе Ўкраіны працягвае парушацца. Мэркель заявіла пра прыхільнасьць да Менскіх пагадненьняў і неабходнасьці дамагацца хутчэйшага іх выкананьня. Паводле яе слоў, саюзьнікі «падрабязна абмеркавалі» крокі, якія неабходна распачаць для выкананьня Мінскіх пагадненьняў.