Навошта дзядам ручнікі?

Your browser doesn’t support HTML5

Гэтымі велікоднымі днямі людзі прыбіраюць могілкі. Паўсюль прадаюцца штучныя кветкі, выраб і продаж якіх ужо стаў немалым бізнэсам. Могілкі набываюць выгляд садоў, ці кірмашоў. Замест колішніх галашэньняў – ажыўленыя гамонкі. Але і да сёньня шмат дзе яшчэ людзі ўпарта трымаюцца архаічных, цікавых, а для сучаснага гараджаніна і ня надта зразумелых звычаяў і абрадаў. Пра архаічнае і мадэрнае ў сучаснай Радуніцы - гутарка з этнакультуролягам, доктарам філялягічных навук Тацянай Валодзінай.