Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, незалежныя мэдыя, новы газавы канфлікт.

Your browser doesn’t support HTML5

Беларус і кітаец – браты назаўжды. Але тэхналёгіі паасобку. Чаму Аляксандр Лукашэнка незадаволены працай Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку? Дэвальвацыя слова ці дэвальвацыя прэсы? Ці губляюць свой уплыў і аўтарытэт беларускія незалежныя мэдыя? “Яны ніколі не плацяць”. Менск патрабуе зьмяніць цану на газ і пачынае плаціць менш. Расея абвінавачвае Беларусь у недаплаце за прыродны газ. Ці ўдасца Менску дамовіцца пра зьніжэньне цаны ці Беларусь проста дэ-факта пачне менш плаціць за газ? Ці не пагражае гэта новай газавай вайной?