Перапалка Аватарава з РТР-нікам

Your browser doesn’t support HTML5

У Фрунзенскім раённым судзе Менску 18 красавіка ідзе суд над жыхаром Наваполацку Тарасам Аватаравым, добраахвотнікам «Правага сэктару», якога затрымалі ў лістападзе 2015 году на чыгуначным вакзале ў Менску пасьля прыезду з Украіны. Тараса Аватарава судзяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — кантрабанда зброі і незаконны абарот зброі. Яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня. Перад судом, калі карэспандэнты здымалі Аватарава, ён абурыўся на адрас карэспандэнта расейскага тэлебачаньня і адмовіў таму ў здымках.