Чатыры чалавекі зладзілі сёньня пікет у падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Пікетавалі амбасаду Расейскай Фэдэрацыі ў Менску.
Сярод удзельнікаў — незалежная рэжысэрка Вольга Мікалайчык і праваабаронца Натальля Басалыга-Гарачка.
Актывісты трымаюць плякаты «Хватит жрать Надю», «Расея — турма народаў, волю палітвязьням», «Пуцін — маньяк-забойца», украінскі сьцяг і партрэт Саўчанкі.
Your browser doesn’t support HTML5
Надзея Гарачка, Вольга Мікалайчык паказваюць партрэт Надзеі Саўчанкі аўтамабілям расейскай амбасады # FreeSavchenko pic.twitter.com/vBX8Jxq31M
— Радыё Свабода (@svaboda) April 18, 2016
«Мэта пікету — не пусьціць дыпляматаў на абед, крычаць ім у вочы, што Надзея памірае, што ў яе крытычны стан. Яны нават ужо не выходзяць праз галоўны ўваход амбасады, яны аб’яжджаюць амбасаду, каб ня чуць нашы воклічы», — зазначыла рэжысэрка Вольга Мікалайчык.
На кожнага з удзельнікаў пікету міліцыя склала пратакол.
У пікеце ўдзельнічаюць чатыры актывісты. На кожнага склалі пратакол. pic.twitter.com/bpFetKJmBx
— Радыё Свабода (@svaboda) April 18, 2016