Крыж Аняліна. Расолы.

Your browser doesn’t support HTML5

У сваім дзёньніку за 66-ты год, апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў» Уладзімір Караткевіч пісаў наступнае. «Паўстанскі крыж ля дарогі. Неадгабляваны, а так, нібы цэлым дрэвам. Нібы ўзяў рукамі папярочыну і выгнуў яе на ўласных магутных грудзях. Падаў, валілі некалькі разоў. Шкодзіў рознай навалачы, што некалькі разоў тут ішла. Зноў ставілі людзі. Так і ўяўляеш, што яшчэ праз сто год, калі не зьнішчаць, папярочына будзе ледз не над самай зямлёй. Трэ было б добра надтачыць бервяном, надтачыць добрымі шыпамі ( бо ад жалезных скобаў дубу шкода) ды паставіць на ранейшую вышыню».