У Лукашэнкі заплянавая сустрэча з Эрдаганам

Увечары 13 красавіка кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка мае перамовы з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам.

Пра гэта паведаміў тэлеканал СТВ.

14 красавіка Лукашэнка возьме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які пройдзе пад дэвізам «Адзінства і салідарнасьць у імя справядлівасьці і міру».

Плянуецца, што кіраўнік Беларусі выступіць на ім з прамовай.

Заплянаваны таксама шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў зь лідэрамі замежных краін.

Беларусь падала заяўку на атрыманьне статусу назіральніка ў Арганізацыі ісламскіх дзяржаў. Міністар замежных спраў Уладзімер Макей выказаў надзею, што сустрэчы ў Стамбуле паскораць працэс наданьня Беларусі статусу назіральніка.

Гэты візыт Лукашэнкі ў Турэччыну чацьвёрты.