13 красавіка — 76 гадоў сталінскай дэпартацыі беларусаў у Сыбір

Вечарына памяці "Клянуся і сьведчу", прысьвечаная ахвярам дэпартацыі 1940–1941, 1951 гадоў у Беларусі

У 76-ю гадавіну другога этапу масавай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір, які адбыўся 13 красавіка 1940 году, грамадзкія актывісты ўшануюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

Увечары 13 красавіка яны ўскладуць кветкі, запаляць зьнічы і будуць маліцца каля курапацкіх крыжоў.

Напярэдадні ў сядзібе Партыі БНФ адбылася вечарына памяці «Клянуся і сьведчу», прысьвечаная ахвярам дэпартацыі 1940–1941, 1951 гадоў у Беларусі.

Your browser doesn’t support HTML5

Вечарына памяці «Клянуся і сьведчу»

Удзел у ёй узялі нашчадкі ахвяраў дэпартацыі, навукоўцы-гісторыкі, грамадзкія актывісты.

Імпрэза сталася першай з шэрагу заплянаваных у межах акцыі «Зьніч Памяці», прысьвечаных ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, якую праводзіць аргкамітэт дзеля стварэньня гісторыка-асьветніцкага аб’яднаньня «Вяртаньне памяці».