Вечарына памяці «Клянуся і сьведчу»

Your browser doesn’t support HTML5

У сядзібе Партыі БНФ адбылася вечарына памяці "Клянуся і сьведчу", прысьвечаная ахвярам дэпартацыі 1940–1941, 1951 гадоў у Беларусі. Удзел у ёй узялі нашчадкі ахвяраў дэпартацыі, навукоўцы-гісторыкі, грамадзкія актывісты. Імпрэза сталася першай з шэрагу заплянаваных у межах акцыі „Зьніч Памяці", прысьвечаных ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў.