Дэпартамэнт дзяржбясьпекі Літвы сумесна з контрвыведкай апублікаваў сумесную справаздачу пра пагрозы.
У ім — дзесяткі прозьвішчаў палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, у тым ліку — заснавальнікі дзяржавы.
Згодна з дакумэнтам, актыўную выведвальную і нават падрыўную дзейнасьць супраць Літвы вядзе Расея. Пры гэтым публічная частка справаздачы — толькі вяршыня айсбэргу, сьцьвярджаюць у Дэпартамэнце дзяржбясьпекі. Асноўная частка засакрэчаная і агалосцы не падлягае.
Але нават абвешчаныя дадзеныя прывялі да буйнога скандалу. Сярод згаданых у справаздачы прозьвішчаў — грамадзкія дзеячы, палітыкі, дзейны дэпутат парлямэнту і нават два чалавекі, якія падпісалі Акт аб незалежнасьці рэспублікі.
Па вэрсіі спэцслужбаў, яны наўмысна ці не наўмысна служаць інтарэсам Расеі. У першую чаргу, калі актыўна выступаюць з крытыкай Літвы ў расейскіх СМІ.