Нас падманваюць за нашы ж грошы...

Your browser doesn’t support HTML5

У пошце Свабоды часта сустракаюцца расповеды пра канкрэтныя побытавыя сытуацыі, зь якімі людзі сутыкаюцца ў штодзённым жыцьці. Нягледзячы на тое, што многія зь іх, на першы погляд, выглядаюць прыватнымі і ня вартымі грамадзкай увагі, насамрэч праз прызму іх часта вельмі добра бачныя агульныя адметнасьці і заганы сёньняшняй беларускай рэчаіснасьці. Наш слухач Уладзімер Гайдукевіч з Бабруйску, распавядае пра даўнюю гісторыю свайго супрацьстаяньня зь мясцовымі газавымі службамі. А аўтар наступнага ліста, наш даўні сябар Кастусь Сырэль з Вушачаў разважае пра некаторыя адметнасьці расейскай судовай сыстэмы, у якой ёсьць шмат агульных рысаў з такой жа сыстэмай беларускай. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by