Эгіпецкі пасажырскі самалёт захапілі невядомыя

Грэцкі тэлеканал ЭРТ-1 паведамляе, што 50 пасажыраў захопленага самалёта вызваленыя.

Эгіпэцкі ўнутраны рэйс з Александрыі ў Каір быў захоплены невядомымі ў аўторак і зьдзейсьніў пасадку на Кіпры, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовыя СМІ.

На борце самалёта знаходзілася 55 чалавек і 7 чальцоў экіпажу. Reuters, спасылаючыся на службы бясьпекі ў Александрыі, паведамляе, што сярод пасажыраў былі 8 брытанцаў і 10 амэрыканцаў.

Паведамлялася як мінімум пра аднаго узброенага чалавека.