У заяве ААН узгадваецца пра беларускіх наймітаў на Данбасе

Ілюстрацыйнае фота. Расейскія салдаты на Данбасе

Кола асобаў, якія маюць дачыненьне да замежных узброеных суб’ектаў на Данбасе, шырокі: ад добраахвотнікаў да вайскоўцаў мужчын і жанчын.

Як паведамляе УНІАН, пра гэта гаворыцца ў заяве Рабочай групы ААН па пытаньнях выкарыстаньня наймітаў.

Адзначаецца, што цяпер групе экспэртаў вядома пра прынамсі 176 замежнікаў, чые асобы былі вызначаныя, і якія зьяўляюцца чальцамі узброеных груп самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

«Сярод іх вялікая колькасьць асобаў з Расейскай Фэдэрацыі, а таксама сярод іншых — з Сэрбіі, Беларусі, Францыі і Італіі. Сярод баевікоў былі і жанчыны, аднак у значна меншай колькасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.