Бэльгійская тэлевізія: лік ахвяраў дасягнуў 34

Паводле зьвестак бэльгійскай тэлерадыёкампаніі VRT, колькасьць ахвяраў тэрактаў у Брусэлі ўзрасла да 34 чалавек – 20 чалавек загінулі ў выніку выбухаў у мэтро, 14 – у выніку тэракту ў аэрапорце Брусэлю. Паводле апошніх зьвестак, больш за 150 чалавек параненыя.