Хто і дзеля чаго стаў пад сьцяг БЦР?

Your browser doesn’t support HTML5

У бібліятэчнай сэрыі Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” выйшла ў сьвет кніга Алега Гардзіенкі “Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне, дзейнасьць, заняпад (1943–1995)”. На яе старонках разглядаюцца спроба стварэньня беларускага ўраду пад нямецкай акупацыяй, Другі ўсебеларускі кангрэс, а таксама шматгадовае супрацьстаяньне БЦР і БНР на эміграцыі. Пра ўсё гэта з гісторыкам пагутарыў Міхась Скобла.