Беларуская турма: ці заканчваецца жыцьцё па "паняцьцях"?

Your browser doesn’t support HTML5

Час крымінальных аўтарытэтаў ў Беларусі праходзіць. Што ўяўляе сабой сёньня айчынная “крымінальная эліта” і наколькі актуальныя непісаныя зладзейскія законы – "паняцьці"? "Зладзейскія паняцьці" – выключна савецкае вынаходніцтва. Створаны не адным пакаленьнем савецкіх крымінальнікаў, гэты непісаны злачынны кодэкс.