Кулакова, Сіўчыка і Вінаградава пакаралі на 10,5 млн

Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага

Актывісты Леанід Кулакоў і Вячаслаў Сіўчык пакараныя штрафамі ў 50 базавых велічынь кожны, гэта 10,5 млн рублёў.

Іх асудзілі за ўдзел у мітынгу ў падтрымку прадпрымальнікаў, які прайшоў у Менску 22 лютага.

Паўла Вінаградава таксама пакаралі штрафам ў 50 базавых. На гэтым сёньня суды закончыліся.

Суд над грамадзкай актывісткай Нінай Багінскай перанесены.