Вахтанг Кікабідзэ заклікаў вярнуць Надзею Саўчанку дадому

Вахтанг Кікабідзэ

Грузінскі сьпявак і актор Вахтанг Кікабідзэ выступіў у падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў расейскай турме.

Актор падкрэсьліў, што калі ў палітыкаў ёсьць сумленьне, яны абавязаны адпусьціць Саўчанку дадому.

У гэтай сувязі Вахтанг Кікабідзэ нагадаў пра інцыдэнт, які адбыўся падчас расейска-грузінскага ваеннага канфлікту ў жніўні 2008 году, калі ў небе над Грузіяй быў зьбіты расейскі бамбавік СУ-24. Двое лётчыкаў патрапілі ў палон. «І я першы тады напісаў у газэце: вылечыце і адпраўце дадому», — заявіў Кікабідзэ.

Расейскіх лётчыкаў тады сапраўды адпусьцілі пасьля таго, як у цэнтральнай тбіліскай клініцы палонных наведала жонка Міхаіла Саакашвілі, першая лэдзі краіны Сандра Рулафс, каб даведацца аб іх здароўі.