«Майдан ў Расеі будзе!» — апошняе слова Надзеі Саўчанкі

Your browser doesn’t support HTML5

«Майдан ў Расеі будзе!»

Надзея Саўчанка адным пальцам выказала стаўленьне да расейскага суду і заявіла, што працягне сухую галадоўку.

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка выступіла з апошнім словам у судзе гораду Данецк Растоўскай вобласьці Расеі і заявіла, што працягне галадоўку. Суд прызначыў абвяшчэньне вэрдыкту на 21 і 22 сакавіка і адмовіў сваякам Саўчанкі ў спатканнях зь ёй.

Надзею Саўчанку прывезьлі ў суд каля 10-й раніцы.

Ва ўкраінскіх дэпутатаў і журналістаў, якія хацелі прысутнічаць на працэсе, у аўторак і сераду паўсталі праблемы. Па дарозе ў Данецк чарговы раз былі затрыманыя журналісты тэлеканалу СТБ, якія ехалі на суд на аўтамабілі, а ў аэрапорце Шарамецьцева — украінскія дэпутаты, калегі Саўчанкі па фракцыі партыі «Бацькаўшчына» Алена Шкрум і Іван Крулько.

Праблемы ўзьніклі і ў расейскіх журналістаў. Як паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода, у залу пускалі «па сьпісе», у якім апынуліся здымачныя групы «Первого канала», тэлеканалаў «Россия» і «Звезда». Астатнія журналісты маглі назіраць за выступам Саўчанкі на экранах, усталяваных у пакоі для прэсы.

Апошняе слова Саўчанкі:

«Расея гэта краіна трэцяга сьвету з таталітарным рэжымам, у якой не выконваюцца правы чалавека і міжнароднае права... я лічу лішнім марнаваць час свайго жыцьця, на тое, каб прымаць удзел у судзе. Праз 10 дзён пасьля прысуду я працягну галадоўку, пакуль мяне ня выпусьцяць. Заклікаю Парашэнку, які абяцаў маёй маці мяне вярнуць яшчэ вясной мінулага году, правесьці перамовы з расейскімі ўладамі аб маім вяртаньні».

Тэкст апошняга слова Надзеі Саўчанкі раней быў апублікаваны на сайце Радыё Свабода, аднак, як паведамлялі адвакаты, пасьля паседжаньня 3 сакавіка і абвяшчэньня галадоўкі ў яго могуць быць унесены змяненьні. Так і адбылося - вось частка, якая была дададзеная Саўчанкай у тэкст:

«Суд скраў у мяне тыдзень жыцьця, і ў вас цяпер ёсьць толькі тыдзень на вынясеньне рашэньня. І, магчыма, я да гэтага рашэньня дажыву. Вы можаце зрабіць прыгожа і прызнаць сваю памылку, але віну сваю вы, вядома, не прызнаеце. Вы можаце зачытаць прысуд проста цяпер, або заўтра, або максымум праз тыдзень. Калі вы вырашыце абвясьціць, што прысуд будзе праз два тыдні, або ў канцы красавіка, або праз паўгода... Хочаце паказаць сваю сілу - паказвайце. Але памятайце, што мы граем на маё жыцьцё, стаўкі высокія, і мне ў гэтым выпадку няма чаго губляць. Я гатовая на сухую галадоўку, калі прысуд будзе вынесены пазьней, чым праз тыдзень. Я ўсё сказала, я прысуду чакаць ня буду».

У сярэдзіне выступу Саўчанка ўстала на лаву і паказала непрыстойны жэст судзьдзям:

Надзея Саўчанка ў зале суду пасьля 5 дзён сухой галадоўкі: