Ствараецца Энцыкляпэдыя БНР

Your browser doesn’t support HTML5

У Беларусі распачата праца над стварэньнем энцыкляпэдыі, куды павінны ўвайсьці жыцьцяпісы ўсіх дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама тых работнікаў культуры і мастацтва, якія актыўна зь ёю супрацоўнічалі. Кніга плянуецца да выданьня ў 2018 годзе, калі будуць адзначацца 100-я ўгодкі з дня абвяшчэньня БНР. Госьцем перадачы – аўтар энцыкляпэдыі гісторык Анатоль Сідарэвіч.