«У эканоміцы раптам усё абрынулася, нібы празь Беларусь які сьмерч прайшоў...»

Your browser doesn’t support HTML5

Эканамічныя праблемы, цяжар якіх становіцца ўсё больш адчувальны для беларусаў, пэўным чынам паўплывалі і на палітычныя працэсы ў Беларусі, на стаўленьне ўлады да апазыцыі, да арганізатараў масавых пратэстаў. Гэта адзначаюць у сваіх допісах нашы слухачы.