Статкевіч заклікае праводзіць акцыю каля адміністрацыі прэзыдэнта

Мікола Статкевіч каля Адміністрацыі прэзыдэнта

Былы палітвязень Мікола Статкевіч расказвае індывідуальным прадпрымальнікам, як трэба «палохаць уладу».

«Каб нешта зьмяніць, трэба напалохаць уладу. І трэба, каб была тэндэнцыя да павелічэньня колькасьці ўдзельнікаў. На жаль, сёньня тут каля 200 чалавек — гэта менш, чым было мінулы раз. Улады гэта бачаць і ідуць у наступ — складаюць пратаколы. Але трэба ісьці да адміністрацыі прэзыдэнта — гэта псыхалягічны момант. Некалькі соцень каля адміністрацыі напалохаюць уладу больш, чым некалькі тысяч на Кастрычніцкай плошчы», — сказаў людзям на Кастрычнікай плошчы Мікола Статкевіч.