У Зьмітра і Насты Дашкевічаў нарадзіўся сын Давід

Зьміцер і Наста Дашкевічы з дачкой Марай у першую гадавіну шлюбу

Сын ў палітычных актывістаў нарадзіўся 17 лютага. Яго назвалі Давідам.

У сваім фэйсбуку Зьміцер напісаў:

«Сын! Чакаць больш ня меў жаданьня і папрасіўся на два тыдні раней за плянаванае. Давід Дашкевіч, 2970, 51. Усім дзякуй за малітвы!»

​Пішыце вашыя віншаваньні ў камэнтарах.

Зьміцер Дашкевіч — сустаршыня незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту», колішні палітвязень, адбываў пакараньне за падзеі, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі 2010-га.

Наста Дашкевіч (Палажанка) — паплечніца Зьмітра па «Маладым фронце». Пасьля разгону Плошчы-2010 некалькі тыдняў правяла ў турме КДБ. Стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць. Узнагароду ўручала дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.