Генэральны пракурор Украіны Віктар Шокін падаў у адстаўку

Віктар Шокін

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцу ў Генэральнай пракуратуры.

У аўторак прэзыдэнт Пётр Парашэнка заклікаў прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка і генпракурора Віктара Шокіна сысьці ў адстаўку.

Парашэнка адзначыў дасягненьні Шокіна ва ўкараненьні важных рэформаў, аднак канстатаваў, што Генэральная пракуратура «не змагла заручыцца даверам грамадзтва».

«І менавіта таму на парадку дня стаіць пытаньне аб адстаўцы генпракурора», — растлумачыў ён.

Арсень Яцанюк, у сваю чаргу, заявіў пра гатоўнасьць ягонага кабінэту міністраў яшчэ шмат чаго зрабіць.

Тым часам пад сьценамі Вярхоўнай Рады Ўкраіны адбываецца шматтысячная акцыя за адстаўку ўраду Арсенія Яцанюка.