«Прывяду афіцыйныя дадзеныя польскіх памежнікаў па МПР з Украінай: там паток грамадзян расьце на 20–30% у год і ўжо складае палову ад агульнага руху. Ён у два разы перавышае нават наш цяперашні агульны паток перасячэньняў у Польшчу. А гэта ўжо даказвае, што нагрузка на нашы пункты пропуску пры МПД падымецца вельмі адчувальна. І калі мы без падрыхтоўкі адкрыем МПР з Польшчай, то будзе катастрофа. Мы ж проста паралізуем усю мяжу», — сказаў Леанід Мальцаў.
Старшыня адзначыў, што Беларусь, падпісаўшы дамовы аб малым памежным руху з Польшчай, Літвой і Латвіяй, падтрымала саму ідэю і выказала гатоўнасьць працаваць у гэтых фарматах.
«Мы пасьпяхова апрабавалі самы даступны варыянт — з Латвіяй. Прыгледзеліся, як дзейнічаюць МПД на больш інтэнсіўных кірунках, і, ацаніўшы сытуацыю, рэальную абстаноўку ў суседзяў, прыйшлі да высновы, што безь неабходнай падрыхтоўкі карысьці ад такога спрашчэньня ня будзе», — дадаў генэрал.