Канфэрэнцыя краінаў-донараў па Сырыі сабрала больш за 10 мільярдаў даляраў

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм'ер Брытаніі Дэйвід Кэмэран і генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун на канфэрэнцыі ў Лёндане 4 лютага.

Пра гэта сёньня паведаміў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран. Паводле яго, гэтыя сродкі будуць накіраваныя ў дзяржавы Блізкага Ўсходу для стварэньня працоўных месцаў і належных умоў для навучаньня дзяцей.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун вітаў абавязаньні, узятыя па гуманітарнай дапамозе Сырыі падчас донарскай канфэрэнцыі ў Лёндане. Ён заявіў, што міжнародная супольнасьць ніколі не зьбірала столькі грошай за адзін дзень для пераадоленьня крызісу.

Плянуецца, што толькі ў 2016 годзе будзе выдаткавана 6 мільярдаў даляраў. Сувядучая канфэрэнцыі Вялікая Брытанія абавязаліся выдаткаваць 1,75 мільярдаў даляраў новай дапамогі да 2020 году. Дэлегацыя ЗША на чале з дзяржсакратаром Джонам Кэры паабяцала 900 мільёнаў даляраў, што давядзе агульную суму гуманітарнай дапамогі Сырыі з боку ЗША да 5,1 млрд. Нямеччына заявіла, што дасьць 2,5 мільярда да 2018 году, каб дапамагчы сырыйскім уцекачам.