Барацьба з крызісам, «якога няма», расейскае рэха адмены санкцыяў і «перазагрузка» ўраду Ўкраіны.

Your browser doesn’t support HTML5

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што крызісу няма "крызіс у галовах", і ніякія рэформы Беларусі не патрэбныя. Якую эканамічную і сацыяльную палітыку ўладаў варта чакаць у сувязі з гэтымі заявамі? Чаму Расея пазытыўна прарэагавала на скасаваньне Эўразьвязам санкцый адносна Беларусі? Чаму Вярхоўная Рада Ўкраіны адмоўна ацаніла працу ўраду Арсеня Яцанюка, але не адправіла яго ў адстаўку?