У Польшчы курсуе цягнік, названы ў гонар Скарыны (фотафакт)

  • Тэлеканал Белсат

Цяпер з польскай сталіцы да мяжы можна даехаць на «Скарыну». Гэткую назву атрымаў цягнік, які курсуе паміж Варшавай і Тэрэспалем, што ляжыць на мяжы зь Беларусьсю.

«Сьвяты Францішак Скарына нарадзіўся напрыканцы XV стагодзьдзя ў Полацку. Ён быў філёзафам, лекарам, перакладчыкам, пісьменьнікам, выдаўцам і дызайнэрам. Пераклаў Біблію з царкоўнаславянскай мовы на старажытную беларускую. Вучыўся ў Кракаве, працаваў у Празе, Калінінградзе і Вільні, дзе заснаваў першую ў гісторыі ВКЛ тыпаграфію. Скарына памёр у сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў Празе», — гэтак напісаў пра цягнік і асобу Скарыны польскі часопіс «Z biegiem szyn».