Ня мытам, дык падаткам

Your browser doesn’t support HTML5

Ці будзе мець эканамічны эфэкт указ кіраўніка дзяржавы пра абмежаваньне бязмытнага ўвозу міжнародных пасылак у Беларусь? Што новага могуць прыдумаць улады для напаўненьня бюджэту, і чаму іх не хвалюе сацыяльнае напружаньне? Ці варта чакаць падвышэньня падаткаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць эканамічны аглядальнік Ірына Крыловіч і эканаміст Міхал Залескі.